Нахіра практыка?
Спецыяльнасць: нетрадыцыйная (альтэрнатыўная) медыцына
29.05.2009
На адну з прэм'ер свайго фільма актрыса Гвінэт Пэлтроў заявілася ў сукенцы з адкрытай спіной. Заявілася – і хай сабе, але папарацы заўважылі на спіне маладой маці сляды ад уколаў іголкай. Пасля нядоўгага расследавання жонка саліста Coldplay прызналася, што захапляецца іголкаўколваннем. У сэнсе, не "зрабі мне балюча", а напрамкам нетрадыцыйнай медыцыны.
Спецыяльнасць: фінансавы планіроўшчык
22.05.2009
Тыя, хто мяркуе, што шчасце не ў грошах, а у іх колькасці, крута памыляюцца. Шчасце ў людзях, якія ведаюць, што рабіць з баблом, каб яно не цякло праз пальцы, а расло і памнажалася. Бум на спецыялістаў, якія могуць правільнакупіць-прадаць-укласці грошы кліента, ахапіў увесь свет. Бо і дурню зразумела: калі ў цябе ёсць грошы сёння, ніхто не гарантуе, што яны будуць заўтра.
Менеджер для скул
Спецыяльнасць: школьны менеджмент
15.05.2009
Брат дрэнна вучыцца? Задзяўблі "прэпады"? Маці-настаўніца прыходзіць з працы без сілаў і з дрэнным настроем? А слова "школа", відаць, асацыюецца з тупой цяганінай? І хто ў гэтым вінаваты? Сусветны адукацыйны крызіс, з якім змагаецца ўжо амаль 50 год увесь прагрэсіўны свет! Толькі і застаецца надзея, што на развіццё школьнага самакіравання (aka школьнага менеджменту).
Е-Е-Е, халі-галі!
Спецыяльнасць: электронная камерцыя
08.05.2009
Калі гадавы даход amazon.com у 1998 годзе склаў больш за мільярд долараў, а інтэрнэт –кампанія AOL зарабіла 1,2 мільярда долараў за 10 тыдняў, закончанаму скептыку стала зразумела: распачынаецца стагоддзе электроннай камерцыі.
Беражыце прыроду нашу
Спецыяльнасць: экалагічная адвакатура
30.04.2009
Калі ў 1989 годзе ў галоўны офіс кампаніі McDonalds прыйшоў факс з наездам ад "зялёных", старшыня рады дырэктараў звыклым рухам дастаў чэкавую кніжку — забашляць камандзе адвакатаў за чарговы працэс. І цяжка апісаць здзіўленне гэтага ўдарніка капіталістычнай працы, калі "зялёныя" павялі сябе неадэкватна. Яны НЕ ПАДАВАЛІ ў суд...
Смех у залі
Спецыяльнасць: сцэнарыст сіткомаў, ТБ-сцэнарыст
17.04.2009
Сітуацыю, што пануе апошнія гады ў эсэндэшнай тэлеіндустрыі, можна ахарактарызаваць як "харэ зырыць – пара рабіць". Руліць тут, вядома, расія, дзе на стварэнне шматсерыйных народных сагаў пра "сапраўдных пацаноў" кідаюцца найлепшыя творчыя сілы ўсяго былога саўка.
А ў цябе "СПІДО"
Спецыяльнасць: спартыўная інжынерыя
27.02.2009
Нацыянальны алімпійскі камітэт ЗША ўмее лічыць грошы падаткаплацельшчыкаў, таму і апранае сваіх спартсменаў у адзенне SPEEDO. Даўно прызнана, што брытанцы руляць на рынку спартыўнай экіпіроўкі вось ужо колькі дзесяткаў год. І пакуль большасць канкурэнтаў фірмы калупаецца ў носе, супрацоўнікі SPEEDO увасабляюць у жыццё пастулат: апрача ўласных здольнасцяў, добра трэнера ды размяшэчэння зорак перамога спартсмена – гэта ўдала абраны спартыўны касцюм. Стварыць які – сапраўдная навука. Як вы зразумелі, ніжэй гаворка пойдзе якраз пра такую – спартыўную інжынерыю.
Кандом і бурбалкі
Спецыяльнасць: саўнд-дызайн
20.02.2009
Як думаеце, які гук атрымаецца, калі на мікрафон нацягнуць прэзік, апусціць яго ў міску з сумессю вады і мукі, а потым упрыснуць туды спрэй? Менаівта так агучвалі трансфармацыі Тэрмінатара ў фільме "Тэрмінатар2". Спрэй ствараў у сумесі бурбалкі, і гэта надавала гуку металічнае адценне. Да таго ж, гук меў пачатак, развіццё і канец, што добра клалася на працэс трансфармацыі робата.
Каго хочаш выбірай
Спецыяльнасць: прыкладная палітыка
30.01.2009
Герберт Гувер не сам прыдумаў свой знакаміты слоган "Па курыцы на патэльню і па машыне ў гараж". Джодж Буш не сам дадумаўся да знакамітай фразы: "Чытайце па вуснах. НІЯКІХ НОВЫХ ПАДАТКАЎ!". За гэтым, як і за іміджам, біяграфіяй, праграмай, спічамі, стаіць каманда, кіруе якой спецыяліст па практычная ці прыкладной палітыцы. А прасцей – менеджэр палітычных кампаній.
Спецыяльнасць: прыгодніцкі і экалагічны турызм
Галадуй у holiday
16.01.2009
У далёкія 1970-я, калі малалетнія хіпозы адцягваліся пад песню Mammas&Pappas "California Dreaming", іх сапраўдныя мамы і таты вар'яцелі па дзвюх рэчах. Шопінг і трэвэлінг захапіў розумы амерыканцаў і еўрапейцаў, японцаў і аўстралійцаў, якія табунамі перліся зырыць на "dostoprimachatelnosti" адзін да аднаго. Але хутка фармат "проста хадзіць і глядзець" усіх запарыў – захацелася чаго-небудзь "гэткага".
Элементарна, Ватсан!
Спецыяльнасць: прыватны дэтэктыў
20.12.2008
Кліентка прыватнага дэтэктыва Боба, які працуе на амерыканскае агенцтва Baker Street Florida Investigations, была ўпэўненая, што па начах у яе дом наведваюцца нейкія падазроныя асобы. Па яе просьбе Боб пачаў назіранне за домам. Па ўсіх памяшканнях ён панапхаў самых сучасных прыбораў праслухоўвання і назірання, а сам прыпаркаваўся побач у мікрааўтобусе. Літаральна праз некалькі гадзін запрацаваў магнітафон, і дэтэктыў пачуў: "Нож у лёгкае – гэта было клёва, але прыкончыў яе мой, той, што ў сэрцы. Толькі пазыр, колькі крыві. Трэба куды-небудзь прыбраць цела". Боб ужо ліхаманкава набіраў 911, калі з калонак загучала мелодыя з серыяла "Закон і парадак". Аказалася, прыборы чамусьці падрубіліся да кабельнага TV.
Абы-што і збоку вушы
Спецыяльнасць: прадукт-дызайн
05.12.2008
Мы жывем у свеце тавараў. Імі пад завязку напханы нашы дамы, гаражы і офісы. Час ад часу мы іх выкідаем, але потым ідзем і набываем новыя. Але ў гэтым замкнёным коле ёсць рэчы, якія сваім дызайнам і практынасцю затрымліваюць наш позірк: ад сёмага "бумера" да новага iMac.
Дурны як бот
Спецыяльнасць: натуральнае лінгвістычнае праграмаванне
28.11.2008
Вучоныя даўно вучаць комп размаўляць і разумець мову чалавека. На дадзены момант пэўныя поспехі ў гэтай галіне ўжо ёсць. Існуюць кампутарныя праграмы, якія распазнаюць чалавечы голас. Па-другое, комп "навучылі" рабіць пэўную працу за людзей: напрыклад, правяраць граматычныя памылкі ў англійскіх, французскіх, нямецкіх і іспанскіх тэкстах. І гэта яшчэ фігня!..
Першы хлопец на вёсцы
Спецыяльнасць: мясцовае кіраванне
21.11.2008
Калі ў дзяцінстве продкі сплаўлялі цябе на вакацыі не ў летнік піянераў-герояў, а ў вёску да бабулі з дзядулем, ты лёгка назавеш самы просты прыклад мясцовага самакіравання – дзед дае табе пугу і кажа: "Заўтра ніякай рэчкі – наша чарга кароў пасвіць". А калі ты патрапіў/патрапіш у больш-менш адэкватны універ, раней ці пазней знойдзеш у курылцы прыкладна такі постэр: перакрэсленая бабка за кампутарам і вясёлыя маладыя фізіяноміі з надпісам "Бюракратыі – не, студэнцкаму самакіраванню – так!" І калі ты сам паўдзельнічаеш у такім кіраванні, то зразумееш: гэта можа працаваць, дзе заўгодна.
Націсні на пімпачку
Спецыяльнасць: мехатроніка
14.11.2008
Прадзядулю сённяшняга банкамата запатэнтавалі ў 1939 годзе. Яго ўсталявалі каля нью-йоркскага банка – і ў першы ж дзень ён прамок пад дажджом. Дзякуй богу, тады распрацоўшчыкі "скрынкі з грашыма" не пратупілі ўспышку і дапрацавалі агрэгат. У выніку зараз любы ўкладальнік крэдыткі можа забіраць свой бабос калі і дзе захоча, а мехатроншчыкі ўсяго свету маюць лішнюю нагоду ўсміхнуцца на пытанне "і што гэта за фігня такая, мехатроніка?".
Very important profession
Спецыяльнасць: лагістыка
31.10.2008
Што такое логіка – ведае кожны. (Магчыма, у некаторых яна нават ёсць). Але прымяняць логіку на практыцы, ведаючы, што ад гэтага залежыць не толькі твой заробак, але і дабрабыт кампаніі, поспех мерапрыемства, жыццё людзей – сапраўды майстэрства, якому трэба вучыцца.
Парк культуры і адпачынку
Спецыяльнасць: менеджмент паркаў і адпачынку
23.10.2008
У красавіку 1992 года ў Францыі з помпай адкрылі першы еўрапейскі "Дыснэйлэнд". Месца было выбрана не выпадкова: пасля доўгіх разважанняў старшыян кіраўніцтва "ЕўраДыснея" Майкл Эйснер іпрэзідэнт Фран Уэлс, адхіліўшы Грэцыю, партугалію, Іспанію і Італію, спыніліся на самай буйной еўрапейскай турыстычнай меццы – Парыжы. Яшчэ ў пачатку 90-х яны марылі, што гэты самы вялікі ў свеце Дыснэй-парк ператворыцца ў сапраўдную скарбніцу, куды штогод будуць трапляць сотні мільёнаў баксаў. Але лёс скалаўся так...
Куры буквар
Спецыяльнасць: крэатыўнае пісьмо
17.10.2008
"Хацела б я ведаць, адкуль я бяру ідэі для сваіх кніг. Час ад часу яны нейкім цудам трапляюць у маю галаву, а вось у астатніх выпадках даводзіцца сядзець тыдзень і пастянна думаць, што адбудзеца ў наступным сюжэце. Я нават не магу ўзгадаць, адкуль з'явілася ідэя пра Гары Потэра". Мільянерка Джоан Роўлінг можа колькі заўгодна прыкідвацца венікам: хто-хто, а яна добра ведае, як прыдумаць раман і як яго прадаць.
Няма чалавека – ёсць праблемы
Спецыяльнасць: кадравы менеджмент
10.10.2008
Спецыялісты лічаць, што кадравы менеджмент існаваў ва ўсе часы. Матывавалі ж неяк рабоў на будоўлю піраміды Хеопса ці цэнтурыёнаў, якія пашыралі рымскія ўладанні. Дзякуй Богу, нам пашанцавала болей: кадравы менеджмент даўно "абсмактаны" тэарэтыкамі, і навучыцца гэтаму цяпер – раз плюнуць. Яшчэ шатландскі эканаміст XVII стагоддзя Адам Сміт, прыдумляючы сваю тэорыю "падзелу працы", прыйшоў да высновы, што каб кадры працавалі як след, з імі таксама трэба... працаваць.
Прыбярыце смецце
26.09.2008 Спецыяльнасць: інтэрмедыя-мастацтвы
Пару год таму супрацоўнікі брытанскай галерэі Тэйт (Лондан) былі шакаваныя выбрыкам прыбіральшчыцы. Яна выкінула ў драбілку для смецця "Першую грамадскую дэманстрацыю аўтадэструктыўнага мастацтва" – экспанат, які быў зроблены з кардону і паперы і вельмі нагадваў пакет са смеццем. У выніку музей быў вымушаны выплаціць аўтару работы вялікую кампенсацыю, а той – тэрмінова "зваяць" дублікат.
Ну, каб усе!
12.09.2008
Спецыяльнасць: інавацыйны менеджментАаргус, другі па велічыні горад Даніі (285 тысяч жыхароў), нічым не вылучаецца са скандынаўскага урбаністычнага пейзажу. Так і не скажаш,...
Спецыяльнасць: сэксалогія
29.08.2008
Сэкс і прычыны У 1843 годзе малады жыхар горада Солсберы (Канектыкут, ЗША) Леві Сайдам зайшоў у мэрыю, каб прагаласаваць на выбарах за партыю вігаў. Аднак яго чакала...
Машына-звер
28.07.2008 Спецыяльнасць: транспартны дызайн
Чорны "бумер" не раскоша – гэта абавязковы атрыбут "сапраўднага пацана". Круцей за такога "пацана" толькі той, хто такую тачку зрабіў. Вось хаця б вядомы дызайнер аўтамабіляў Джордж Барыс: сярод "пацаноў", для якіх ён прыдумаў аўто, Бэтмэн з яго вatmobile, Траволта са сваёй тачкай у фільме "Grease" і нават пакемонаўскі "фальксваген Beetle".
Спецыяльнась: футуралогія
Як зараз бачу
18.07.2008
Да 2010 года entertainment-сферу захопяць віртуальныя персанажы, у 2015-м у пашпарты пачнуць упісваць кібернацыянальнасці, а ў 2020-м колькасць робатаў-жывёл перавысіць колькасць жывых катоў і сабак. Потым нарэшце пабудуюць "Матрыцу", а ў 2030 нанатэхналогіі дазволяць падрубаць да чалавечага мозгу кампутар і "зліваць" свядомасць на вінчэстэры. Усё гэта не трызненне пацыента "Навінак", а прадказанні аднаго з вядучых футуролагаў планеты. Для Яна Пірсана прадбачыць такія рэчы – прафесія.
Фільтруй базар!
Спецыяльнасць: перамоўшчык
02.07.2008
Поспех любога мерапрыемства на 99% залежыць ад таго, як зацікаўленыя бакі правядуць перамовы. Але калі нашаму брату даводзіцца штосьці "перацерці", то лепш за ўсё кансэснус знаходзіцца пад чарку і шкварку. А поты раніцай, трымаючыся за галаву, згадваць урыўкі размовы.
Пасяўная анлайн
27.06.2008 Спецыяльнасць: інтэрактыўная журналістыка
У той час як у адной кропцы свету людзі штовечар глядзяць па тэлеку навіны з палеткаў краіны, займаючыся запінгам па трох-чатырох даступных каналах, у другой пры дапамозе аднаго кліку мышкай чытаюць, глядзяць і слухаюць апошўнія навіны з любой краіны свету…
Ёсць яшчэ порах
20.06.2008 Спецыяльнасць: геранталогія
Ёсць у Мінску адна жанчына, якая сваім стылем жыцця ствіць у няёмкае становішча чыноўнікаў з іх дэмагогіяй наконт "клопату дзяржавы аб састарэлых". Людміла Аляксееўна – худзенькая, вельмі пазітыўная і па-еўрапейску актыўная – ужо даволі даўно на пенсіі, але пры гэтым у яе няма часу тупа сядзець на лавачцы каля пад'езда. З дапамогай брытанскай Каралеўскай асацыяцыі па ахове жывёл яна зняла два невялічкія пакойчыкі па вуліцы Гурскага і зрабіла там прытулак для бяздомных катоў і сабак. Усе там будзем
Спецыяльнасць: грамадскае кіраванне
Паблік Марозаў
13.06.2008
У 1887 годзе тады яшчэ прафесар палітычных навук, будучы прэзідэнт ЗША і адзін з айцоў навукі public administration Вудро Вільсан пісаў: "Трэба, каб палітыкі паменей лезлі ў справы кіраўнікоў. Няхай яны ствараюць законы, але прымяняць іх на практыцы павінны кіраўнікі. Такім чынам, палітыкі будуць вырашаць, што трэба зрабіць, а чыноўнікі хай шукаюць спосабы. Не дэмакрыты і не рэспубліканцы будуць дыктаваць, як будаваць дарогу. Хай гэта вырашае інжынер-практык".
Спецыяльнасць: візуальная антрапалогія
Песні і танцы народаў свету
06.06.2008
Калі ў 1913 годзе вядомы антраполаг Роберт Флаэрці чарговы раз выпраўляўся ў экспедыцыю на поўнач Канады, яму прапанавалі ўзяць з сабой кінакамеру. Падчас вандроўкі Роберт направа і налева здымаў жыццё эскімосаў-інуітаў, якіх ён тады вывучаў. На жаль, па дарозе дадому Флаэрці крыху лахануўся: кінуў недапаленую цыгарэту не ў сметніцу, а ў скрынку з негатывамі. Таму першу. Антрапалагічную кіношку ніхто так і не пабачыў.
Зусім збрэндзілі
30.05.2008 Спецыяльнасць: брэнд-менеджмент
Увесну 2005 года вядомая расійская кампанія Beeline памахала усім ручкай. Англійская фірма Wolff Olins прыдумала для ўладальніка пчолкі – "Вымпелкома" – новыя жоўта-чорныя палоскі і абноўлены брэнд – "Білайн". Для капітальнага рэбрэндынгу была капітальная прычына: дырэктары "Вымпелкома" даўно падазравалі, што слоган "З намі зручна", прыдуманы яшчэ ў 2001 годзе, ужо не працуе. Зручнасцю нават у Расіі-матухне нікога не здзівіш.
Гіпакрат у касцы
23.05.2008 Спецыяльнасць: біямедыцынская інжынерыя
Дагэтуль сярод студэнтаў лінгвістычных інстытутаў СНД ходзіць байка пра піцерскі універ. Расказваюць, што аднойчы рэктарат універа вызверыўся да такой ступені, што прымусіў прайсці ўсіх абітурыентаў медабследаванне на праверку слыху. Бедных дзяцей чэргамі ставілі ў кут кабінета ЛОРа, адкуль трэба было пачуць мармытанне доктара і ўмудрыцца ўсё паўтарыць "кропля ў кроплю". Адно недачутае слова – ад страху ці ад хвалявання – і на перакладчыцкай кар'еры можна ставіць крыж.
Памылка прыроды?
16.05.2008 Спецыяльнасць: біяінфарматыка
У 2003 годзе – на два гады хутчэй, чым планавалася – біяінфарматыка выканала сваю галоўную місію: быў цалкам расшыфраваны геном чалавека. Адолеўшы "галавакружэнне ад поспехаў", навуковы свет нерашуча спрыніўся: і што з таго? Але тут жа радасна адказаў сам сабе: шмат чаго! Цяпер спецыяльна навучаныя людзі могуць не толькі "прачытаць" жывую істоту, але і "перапісаць яе", выправіўшы памылкі прыроды. Да таго ж цяпер дзякуючы біяінфарматыцы асноўнае дасягненне геннай інжынерыі – кланаванне – як ніколі наблізілася да канвеернага рэжыму. Долі (1997-2003), самая знакамітая авечка ў свеце, памерла, але справа яе жыве.
Чык-чык, я ў доміку
08.05.2008 Спецыяльнасць: біяархітэктура
Лес – наша багацце. Першапачаткова 48-павярховы хмарачос 4 Times Square не абяцаў ньюйоркцам нічога эксклюзіўнага. Стаяў бы сабе на скрыжаванні Брадвея з 42 вуліцай, блыталіся б у яго на даху хмаркі і аблокі – усё як заўсёды. Але пасля таго як эксплуатацыйныя выдаткі хмарачоса коштам у 500 мільёнаў долараў, насуперак традыцыі, удалося зменшыць на 15%, будаўнікі і эканамісты звярнулі на будынак пільную ўвагу. Што з ім не так, як архітэктарам удалося зменшыць выдаткі на эксплуатацыю будынка?
І цябе вылечаць
03.05.2008 Спецыяльнасць: арт-тэрапія
Дарыюс быў вельмі агрэсіўным хлопчыкам. Гэтае праблемнае дзевяцігадовае дзіцё амаль не размаўляла з людзьмі. Затое ён не мог утрымацца, каб не запусціць крэслам у каго-небудзь, хто падыходзіў занадта блізка. Ён зусім не разумеў матэматыку і амаль што не ўмеў чытаць.
Села батарэйка?
25.04.2008
Спецыяльнасць: альтернатыўная энергетыка
Футуролагі кажуць, што калі чалавецтва будзе развівацца такім ж тэмпамі, то праз 50 год энергетыка Зямлі зраўняецца з энергіяй Сонца, а праз 800 год і ўсёй Галактыкі. Калі чалавецтва па-ранейшаму будзе паліць мазут, бензін і газ, то год праз 80 мы пачнем задыхацца.
Трэцім будзеш?
16.04.2008
Эпоха плоскіх мішак Гамі і кампутарнай гульні "Дэйв" прайшла. Сёння Шрэк па сваёй "рэальнасці" не саступае Шварцэнегеру з "Конана". 3D-анімацыя – зараз самая папулярная крэатыўная тэхналогія ў відэа-вытворчасці.
03.04.2008
Калі нехта кажа, што збіраецца стаць маркетолагам касмічнай прасторы ці адвакатам жывёл, не варта тупа рагатаць. Лепей паспрабаваць прабіць, дзе і як ты зможаш вывучыцца, каб атрымаць дыплом сышчыка па кампутарных злачынствах, якім марыш стаць ледзь не з самага дзяцінства. Элементарны спосаб прабівання – чытанне "ТОП-44". Гэта шпаргалка, якая дазволіць атрымаць "выдатна" па іспыце "будучыня". Без балды! :)
No comments:
Post a Comment