Сідорскі: лета стала перыядам пад'ему для беларускай эканомікі
10:55 25.08.09
Перыядам пад'ёму сталі летнія месяцы для беларускай эканомікі. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з дырэктарам Еўрапейскага дэпартамента Міжнароднага валютнага фонду Марэкам Бэлькай.
Паводле слоў Сідорскага, найперш гэта адносіцца да рэальнага сектара эканомікі. "Ужо з траўня-чэрвеня ўся прадукцыя, якая вырабляецца ў краіне, прадаецца ў поўным аб'ёме за межы краіны. Ідзе паступовая разгрузка складоў. Мы ўпэўненыя, што крок за крокам да канца года выйдзем на антыкрызісныя ўмовы, нарматывы па астатках прадукцыі на складах", — цытуе словы прэм'ера БЕЛТА.
Сяргей Сідорскі адзначыў рост інвестыцый на ўзроўні болей за 10%, правядзенне жорсткай грашова-крэдытнай, бюджэтнай палітыкі, "актыўную працу з інфляцыяй".
No comments:
Post a Comment