чацвер, 24 красавіка 2008 г.

Пинск - приватизация по-белорусски

Вместо дивидендов акционерам предложили залежалый товар

11:21, — Экономика

Более 2000 акционеров Пинского трикотажного объединения остаются немыми свидетелями распродажи предприятия.

На сёньня залежы трыкатажных вырабаў адкрытага акцыянэрнага таварыства "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднаньне "Палесьсе" (ААТ ППГА) ў фірменных і ўнівэрсальных крамах Беларусі і за яе межамі складаюць каля 70 працэнтаў усіх абаротных сродкаў гэтага ўсё яшчэ гіганта лёгкай прамысловасьці Беларусі, піша Bulletinonline.

Працуючы ў дзьве зьмены, фабрыкі аб'яднаньня затаварылі склады кофтамі, швэдэрамі, касьцюмамі й іншымі вырабамі на 263 працэнта да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасьці.

Пералічаныя лічбы – дакладныя. На сходзе акцыянэраў ААТ ППГА іх агучыў старшыня назіральнай Рады гэтага прадпрыемства Віктар Садоўскі. Па яго словах, будучыня Пінскага ААТ ППГА – яшчэ горшая. Са словаў спадара Садоўскага, экспарт тавараў у 2008 годзе неабходна давесьці да 25 000 000 даляраў.

Паводле вынікаў першага кварталу пачатак у выкананьні заданьня правалены з "аглушальным трэскам". Яшчэ больш павялічыліся фінансавыя страты прадпрыемства, грашовы памер якіх у 2007 годзе дасягнуў 4,7 мільярда рублёў.

– Трыкатажнае прадпрыемства для Пінску – выспа ўяўнага працаўладкаваньня для больш як дзьвюх тысяч працаздольных, у пераважнай большасьці жанчынаў, – кажа грамадзкі актывіст Віктар Кахновіч, – яны вельмі мала зарабляюць, шмат стамляюцца, але яшчэ горш баяцца апынуцца за варотамі. Большасьць зь іх ня маюць ніякіх спадзяваньняў. Яны трымаюцца за працу, як за апошнюю саломінку.

У 1990-я начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтру "трыкатажкі", пазьней – дэпутат Вярхоўнага Савету Віктар Алампіеў прапаноўваў драбленьне гіганта лёгкай прамысловасьці, разьлічыў схему канкурэнтаздольнасьці асобных вытворчасьцяў.

– Тады мяне , на жаль, не паслухалі, – кажа спадар Алампіеў, – наўрад ці дапамогуць парады і цяпер. Па маіх дадзеных, толькі ў 2007 годзе кіраўніцтва ААТ ППГА атрымала згоду на вызваленьне з тэхналягічнага канвэеру 230 адзінак тэхнікі. Гэта імпартнае абсталяваньне прададзена па кінутых коштах. Хто купец? Мяркую, не шараговыя працаўнікі. Бо, напрыклад, у 2002 годзе былы генэральны дырэктар Віктар Найдэнка па такой жа схеме аснасьціў тэхнікай пінскага прадпрыемства камэрцыйны цэх свайго сына ў Менску...

Віктар Алампіеў канстатуе: раней пінскіх трыкатажнікаў выратоўвала Расея. У халодную пару году краіна-суседка, як гаворыцца, праглынала мільёны цёплых вырабаў. Зусім нядаўна ў Маскве адбыўся ХХХ юбілейны фэдэральны аптовы кірмаш тавараў і абсталяваньня тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці.

Як высьвятляецца, Пінск яго прайграў. Са словаў намесьніка начальніка аддзелу маркетынгавых дасьледаваньняў і плянаваньня асартымэнту Аксаны Данілюк, станоўчыя адзнакі атрымалі толькі некаторыя мадэлі жаночай калекцыі.

– Знаўцы галіны адзначалі недасканаласьць канструкцый вырабаў, жорсткасьць пражы, высокі кошт, – канкрэтызуе стратныя пазыцыі пінскіх вырабаў спадар Данілюк.

Паводле расейскіх экспэртаў, гігант зь Беларусі цалкам прайграе сёньня нават прыватным беларускім прадпрыемствам. У прыватнасьці, ПУП "Рогміль" (Слонім) і ААТ "Сьвітанак" (Жодзіна), вырабы якіх таксама былі прадстаўленыя на выставе ў Расеі.

І яшчэ адзін факт, які тлумачыць маўклівасьць шараговых акцыянэраў ААТ ППГА "Палесьсе". Напярэдадні масавых адпачынкаў адміністрацыя атрымала згоду ад назіральнай рады аб продажы са зьніжкай вялікай групы трыкатажных вырабаў мінулых гадоў. Паводле гэтага ўжо больш як 500 чалавек напісалі заявы на набыцьцё ўцэненага трыкатажу. Неўзабаве людзі ад станкоў з Пінска загрузяць свае неабдымныя сумкі-баўлы і рушаць у накірунку паўночных гарадоў Расеі, хоць неяк кампенсуючы свае малыя заробкі ды несплачаныя дывідэнты.

No comments:

Blog Archive

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска