чацвер, 24 красавіка 2008 г.

Свабода

Добры дзень, паважаны Чытач!

Паведамляем Вам, што выйшаў свежы нумар газеты "Свабода".

У гэтым нумары:

Апытанне тыдня
ЧАМУ БОЛЬШАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ – ЗА СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ?

Алена Макоўская, старшыня Рады ЗБС "Бацькаўшчына":
"АД НЕМАГЧЫМАСЦІ САМАРЭАЛІЗАЦЫІ"
Гэта нагадвае пра сябе назапашаная незадаволенасць жыццём. Немагчымасць самарэалізацыі. А паколькі чалавеку неабходна неяк рэалізоўвацца, дык гэтая немагчымасць выяўляецца праз такія формы..  Далей

Грамадства
ШЧЫТ НЕДАВЕРУ
Чаго каштуе слова міліцыянта

Гісторыя з "жывымі шчытамі" моцна падарвала аўтарытэт Дзяржаўтаінспекцыі. Цяпер значная частка грамадcкасці гатовая паверыць у любыя расповеды пра "зверствы ДАІ". Зрэшты, гэта тычыцца ўсіх правахоўных органаў, давер да якіх досыць невялікі. Далей

Эканоміка

БЕЛАРУСЫ НЕ ХОЧУЦЬ "КУПЛЯЦЬ БЕЛАРУСКАЕ"

Урад з усіх сіл стараецца ўпіхнуць спажыўцам прадукцыю айчынных прадпрыемстваў. Але беларусы аддаюць перавагу імпартным таварам, і ўсе высілкі пераканаць іх, каб "куплялі беларускае", застаюцца пакуль марнымі. Далей

Гаспадыня
САБАКА ЗА ВОЗАМ
Ці існуе беларуская аўчарка?

Рубрыка Паліны Качатковай

Ёсць розныя аўчаркі – нямецкая (самая распаўсюджаная ў свеце), польская нізінная, каўказcкая, паўднёва-руская, а таксама венгерскі ды ірландскі ваўкадавы… Гэтыя сабакі спрадвеку ахоўвалі статкі ад драпежнікаў і злодзеяў. Да аўчарак адносяцца лёгкія, хуткія, не абавязкова буйных памераў сабакі, у якіх дастаткова шырокае кола абавязкаў – трымаць статак разам, гнаць на выпас, і, канечне, ахоўваць.

А ці існуе беларуская аўчарка? Сярод прызнаных парод – не. А ў прыродзе існуе. Далей

Стрэмкі
БАБЛО
Прайсці праз вялікія грошы...

Фельетон Алега Аблажэя

Не, усё ж праўда, што й казаць, – "великий и могучий". Нават у такой версіі. Так і пераклікаецца з "чудище обло"...

Палякі кажуць пра асобу, якая намагаецца прыхаваць сваё вясковае паходжанне, – "у яго салома з халяваў тырчыць".

У беларусаў іхні гаротны лёс "тырчыць" з мовы. Ну што такое "грошы"? Медзякі. Меў адзін грошык, зарабіў у пана яшчэ два. Ну, а калі ўжо беларус выбіваўся ў людзі, дык меў "пенёндзэ" або "деньги". Далей

Агляд друку
З'ЕЎ – ТОЕ САМАЕ, ШТО СКРАЎ
Або забаўляльны комплекс "Валадарка"

"7 дней" з захапленнем піша пра вёску Мосар і знакамітага на ўсю Беларусь ксяндза Бульку, які аб'явіў вайну алкагалізму. А калі ўлічыць дзяржаўную палітыку ў адносінах да цэнаў на алкаголь, дык працы шаноўнаму ксяндзу хопіць не на адно дзесяцігоддзе. Дай Бог яму здароўя.

А "Рэспубліка" піша пра зруйнаваную вежу старой мінскай турмы. Каб яны так пранікнёна пісалі пра ўсе знішчаныя апошнімі гадамі помнікі. Можа, хоць да турмы, пабудаванай, дарэчы, па тыповым расійскім праекце, у іх будзе больш паважлівае стаўленне? Далей

Агляд радыё Сержука Вітушкі
ПАПА ПРЫЛЯЦЕЎ...
Не губляйце жанр радыё

Радыё Свабода распачало новы праект да 20-х угодкаў адкрыцця Курапатаў. Слухачоў заклікаюць дасылаць фотаздымкі з раскопак, мітынгаў, талокаў. Грамадскім рэдактарам будзе Зянон Пазьняк. Справа гэта добрая, толькі ў мяне, як у сталага слухача, адна просьба. Далей

Каментар
ГІТЛЕР І ГЁТЭ ГАВАРЫЛІ НА АДНОЙ МОВЕ, АЛЕ БЫЛІ РОЗНЫМІ ЛЮДЗЬМІ
Гутарка з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Анатолем Міхайлавым

– Анатоль Арсеневіч, да ЕГУ ў беларускім грамадстве неадназначнае стаўленне. Некатрыя нават лічаць, што ўніверсітэт – праціўнік беларушчыны. На Вашу думку, якое месца ў развіцці беларускай дзяржаўнасці павінен займаць нацыянальны чыннік, у прыватнасці, беларуская мова і культура? Далей

Нумар цалкам можна прачытаць у PDF-версіі.

Усяго найлепшага,

www.svabodaby.net

No comments:

Blog Archive

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска