серада, 2 красавіка 2008 г.

Навіны сайта лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча

Акцыянера папярэдзілі за спробы вярнуць свае грошы

02/04/08

Вячаслаў Турчэняк абскардзіў папярэджанне пракурора Маскоўскага раёна Брэста генеральнаму пракурору Беларусі.

 

Акцыянер ТАА "Дываны Брэста" Вячаслаў Турчэняк заўважыў, што кіраўніцтва прадпрыемства амаль у 10 разоў павялічыла долю дзяржавы ва ўстаўным фондзе прадпрыемства, не папярэдзіўшы пры гэтым акцыянераў-грамадзян.

 

Павелічэнне долі дзяржавы адбылося за кошт "дзяржаўнай дапамогі" прадпрыемству ў 673 мільёны рублёў, што значна меней кошту асноўных фондаў прадпрыемства.  Паколькі разлікі новых доляў дзяржавы і шэраговых грамадзян ва ўстаўным фондзе прадпрыемства праводзіліся з улікам намінальнага кошту акцый, а не рэальнага, пры адносна невялікай "дапамозе" дзяржавы, доля прадпрыемства, якой яна валодае, павялічылася з 9% да 95%.

 

Акцыянер ТАА "Дываны Брэста" палічыў, што кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе цалкам пазбавіць яго акцыянераў (гэта больш за 6 тысяч чалавек) права на долю ўласнасці таварыства без усялякага выкупа і звярнуўся ў пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста.

 

Праз некаторы час Турчэняка выклікалі ў абласную пракуратуру і папярэдзілі пра недапушчальнасць парушэння закону. Пракурор вобласці лічыць, што Турчэняк безпадстаўна праводзіць кампанію па арганізацыі акцыянераў для вылучэння патрабаванняў да адміністрацыі прадпрыемства Акцыянер патрабуе выкупіць акцыі ў шэраговых акцыянераў па рэальным, а не па намінальным кошце.

 

Незалежны эканаміст, актывіст Руху "За Свабоду" Зміцер Бабіцкі так каментуе гэту сітуацыю:

 

– Гэта ўжо далёка не першы прыклад рэйдэрства (захопу ўласнасці) з боку беларускай дзяржавы. Гіганцкі завод быў фактычна набыты за смешную суму ў 300 тысяч даляраў. Падобныя выпадкі ставяць крыж на інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі.

No comments:

Blog Archive

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска