аўторак, 12 лютага 2008 г.

Гісторыя Беларусі. Асноўныя падзеі

 

35 - 10 т. г. назад Асваенне і засяленне тэрыторыі
6 - 9 ст. Фарміраванне і дзейнасць ва ўсходніх славян першых палітычных аб'яднанняў - княжанняў. На тэрыторыі Беларусі жылі славянскія народы (саюзы плямён) - дулебы, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, на самым поўдні - драўляне, валыняне, на паўднёвым захадзе - яцвягі.
862 - 865 г. Першыя летапісныя звесткі пра гарада Полацк i Смаленск як цэнтры крывічоў-палачан.
Сярэдзіна 10 cт. Утварэнне Полацкага княства. Пачатак беларускай дзяржаўнасці.
1044 - 1066 г. Будаўніцтва ў Полацку першага хрысціянскага храма - Сафійскага сабора (перабудаваны ў 1738-1750 г.). Сімвал дзяржаўнасці.
1253 г. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага - Беларуска-Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Новагародку. Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Новагародку каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV.
1294 г. Вялікі князь Віцень заваяваў Жамойцію.
1323 г. Горад Вільня (былы Крывы Горад ці Крывіч-горад,) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага.
1345 - 1377 г. Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Альгерда. За час яго княжання тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы павялічылася амаль удвая.
1362 г. Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над аб'яднанымі войскамі Залатой Арды каля ракі Сінія Воды (цяпер р.Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). У выніку да Вялікага княства Літоўскага далучаны землі басейна Днястра і Паўднёвага Буга, Кіеўскія, Чарнігава-Северскія, Валынскія, Падольскія і Пераяслаўскія землі, падпарадкавана Смаленскае княства.
1384 г. Герб «Пагоня» стаў гербам Вялікага княства Літоўскага.
1385 г., 14 жніўня. Крэўская унія — дагавор пра аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам праз шлюб вялікага князя Літоўскага Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі; заключаны ¢ Крэўскім замку (цяпер веска Крэва Смаргонскага раёна). Асноўнай мэтаю гэтага саюза было процідзеянне знешняй небяспецы абедзвюх дзяржаў.
1410 г., 15 ліпеня. Грунвальдская бітва — разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Княства выставіла 40 харугваў (палкоў), з беларускіх зямель удзельнічалі харугвы Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гарадзенская, Берасцейская, Пінская, Новагародская, Лідская, Ваўкавыская, Драгічынская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая і інш.
1492 - 1494 г.;1500 - 1503 г.;1507 - 1508 г.; 1512 - 1522 г.; 1534 - 1537 г. Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
1506 г., 5 жніўня. Клецкая бітва — разгром 7-тысячным беларускім войскам пад камандаваннем Міхаіла Глінскага вялікага войска крымскіх татараў пад Клецкам; рэшткі разбітага татарскага войска знішчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава. Пасля гэтай бітвы буйныя напады татараў на Беларусь фактычна спыніліся, парадзелі напады дробных атрадаў.
1514 г., 8 верасня.
Аршанская бітва — паражэнне 80-тысячнага войска маскоўскіх ваявод пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска ўзначальваў гетман Канстанцін Астрожскі. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь вызвалена ад расійскіх войскаў.
1529 г., 29 верасня. Зацвярджэнне і ўвядзенне ў дзеянне 1-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; помнік беларускай пісьменнасці, мовы і юрыдычнай думкі (друкарскім спосабам на беларускай мове перавыдадзены у 1841 г. у Познані пры ўдзеле І.Лялевеля).
1558 - 1583 г. Лівонская вайна — барацьба Расіі, Швецыі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага за Прыбалтыку.
1566 г., 11 сакавіка. Зацверджаны 2-і Статут Вялікага княства Літоўскага — збор законаў феадальнага права, помнік беларускай пісьменнасці і юрыдычнай думкі.
1569 г., 1 ліпеня. Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.
1588 г., 28 студзеня. Зацвярджэнне каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазай 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі. Дзейнічаў на Беларусі да 1840 г.
1600 - 1629 г. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
1604 - 1618 г. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у межы Расійскай дзяржавы.
1605 г., 27 верасня. Кірхгольмская бітва - польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі.
1609 - 1618 г. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Польскае і літоўска-беларускае войска разбіла рускія войскі пад Смаленскам і падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот (схінуты з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога каралевіч Уладзіслаў (сын караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы) абвешчаны расійскім царом.
1618 г., 1 снежня. Дэўлінскае перамір'е (заключана ў в. Дэўліна пад Масквой) паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш. , каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі»
1632 - 1634 г. Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (Смаленская вайна).
1648 г., май. Пачатак паўстання ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай.
1654 г., 18 студзеня. Пераяслаўская рада зацвердзіла рашэнне Маскоўскага сабора пра далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы.
1654 г., вясна - 1667 г. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай. Гэта вайна стала нацыянальнай трагедыяй беларускага народа: большасць гарадоў, мястэчак і вёсак была разрабавана і спалена, гаспадарка прыйшла ¢ заняпад, колькасць насельніцтва скарацілася напалову. У вайне супраць Рэчы Паспалітай прымалі ўдзел украінскія казацкія атрады, Швецыя (да 1655).
1667 г., 30 студзеня. Андросаўскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, якім закончылася вайна 1654—1667 г.; у выніку да Расіі перайшлі Смаленскае ваяводства і Левабярэжная Украіна з Кіевам. Скончыўся перыяд, які ўвайшоў у гісторыю Беларусі пад назваю «20-гадовая смута».
1676 г. і 1683 - 1699 г. Вайна Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і яе васала — Крымскага ханства; вайна даведзена да перамогі
1700 - 1721 г. Паўночная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, многія падзеі якой адбываліся на тэрыторыі Беларусі; вайна прычыніла вялікія страты Беларусі, многія яе гарады былі спалены, колькасць насельніцтва значна паменшала.
1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 5 8 1772 г ), далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай Імперыі.
1793 г., студзень. Другі падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 23.1.1793 г.); далучэнне да Расійскай Імперыі цэнтральнай часткі Беларусі і Правабярэжнай Украіны.
1794 г., 24 сакавіка - 16 лістапада. Вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі.
1795 г., кастрычнік. Трэці падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 24.10.1795 г.) — далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі, часткі Літвы (да Коўна) і Курляндыі; паўднёва-заходняя частка Берасцейскага ваяводства была далучана да Аўстрыі, паўночна-заходняя частка Гродзеншчыны — да Прусіі.
1795 г., 25 лістапада. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II; федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе - Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае - спынілі свае дзяржаўнае існаванне.
1797 г., 1807 - 1809 г., 1813 г., 1817 г., 1818 - 1823 г., 1829 - 1834 г., 1848 г., 1855 г. Антыпрыгонніцкія выступленні сялян.
1812 г., 24 чэрвеня. Пераправа войск Напалеона I цераз раку Неман - пачатак вайны Францыі супраць Расіі.
1812 г., 1 ліпеня. Утварэнне Часовага ўрада адноўленага Вялікага княства Літоўскага - органа адміністрацыйнага кіравання ў Літве і на Беларусі, падуладнага Напалеону I.
1812 г., 26—28 лістапада. Разгром напалеонаўскіх войск на рацэ Бярэзіна ў час іх пераправы каля в. Студзенка (Барысаускі раен).
1830 - 1831 г. Вызваленчае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве.
1838 г., 2 лютага - 1864 г., 22 сакавіка Жыцце і дзейнасць Кастуся Каліноўскага - беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 - 1864 г.
1861 г., 3 сакавіка. Маніфест пра адмену прыгоннага права у Расіі.
1863 г., студзень - 1864 г. Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве.
1905 г., 22 студзеня «Крывавая нядзеля» ў Пецярбургу - пачатак першай рэвалюцыi ў Расii.
1914 г., 1 жнiўня. Пачатак 1-й сусветнай вайны; тэрыторыя беларускiх i лiтоўскiх губерняў абвешчана на ваенным становiшчы.
1917 г.,
12 сакавiка
Перамога Лютаўскай рэвалюцыi ў Расii.
1918 г., 3 сакавiка. Падпiсанне ў г. Брэст-Лiтоўску мiрнага дагавора (Брэсцкi мiр) памiж Савецкай Расiяй. i дзяржавамi германскага блоку (Германiя, Аўстра-Венгрыя, Турцыя, Балгарыя), якi азначаў выхад Савецкай дзяржавы з 1-й сусветнай вайны.
1918 г., 18 сакавiка. Рада Усебеларускага з'езда абвясцiла сябе Радай Беларускай Народнай Рэспублiкi, узяўшы на сябе функцыi парламента Беларусi.
1918 г., 1 студзеня Абвяшчэнне (у Смаленску) Беларускай ССР са сталiцай у Мiнску. Утварэнне Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусi (16 камiсараў, старшыня З.Х.Жылуновiч).

No comments:

Blog Archive

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска