панядзелак, 5 кастрычніка 2009 г.

<<Наша альтэрнатыва>> новага рок-сэзону

 


Пабычыла сьвет складанка самых сьвежых трэкаў ад беларускамоўных
альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі – мэйнстрым
беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Ściana, SOK, «Голая
манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), UNIA, Tarpach ды іншыя.
Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам
беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага
музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы –
«Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў.
На новым дыску прадстаўленыя кампазыцыі гуртоў з усёй Беларусі, а
таксама Беласточчыны. «Наша альтэрнатыва» прэзэнтуе аматарам
беларускай рок-музыкі некалькі новых імёнаў: два віцебскія гурты –
JENOWA і LaBo, мэталкор-каманду intra muros зь Берасьця, ню-мэтал ад
маладзечанцаў Ann Core, а таксама менскі рок-бэнд Lavatrina, які
складаецца з былых музыкаў сталічных гуртоў «Мутнаевока» і «Крок».

Шэраг гуртоў бяруць удзел у складанцы з трэкамі альбо зь нядаўна
выдазеных альбомаў (Глюкі «Ідыятызм», Nevma «Стыхія сьлёз», Zatoczka,
міні-альбом Ściana «EP» ), альбо з кружэлак, рэліз якіх адбудзецца ў
хуткім часе (Голая манашка «АлілуйА», максі-сынгл JENOWA «Жывыя»,
сынгл і рэміксы Glofira «Этот фильм»).

Беларускамоўны рок зь Беласточчыны прадставяць вядомыя па выступах на
штогадовым фэстывалі «Басовішча» гурты 5set5 і RIMA. Апошнія – са
сьвежавыдадзенага альбому «Kalevala».

«Фан-клюб» падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які
ўтрымлівае звесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія
навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў.

Складанка «Наша альтэрнатыва» будзе распаўсюджвацца бясплатна на
кампакт-дысках, а таксама ўсе трэкі ў mp3-фармаце будуць выкладзеныя
для вольнага запампоўваньня на сайце www.belmusic.org.

Для таго, каб атрымаць дыск бясплатна, трэба даслаць ліст на e-mail:
fanclubbudzma@gmail.com – пазначыўшы свае кантакты.

Афіцыйная прэзэнтацыя складанкі мае адбыцца ў сярэдзіне кастрычніка на
хвалях інтэрнэт-радыёстанцыі «АПЛЮС РОК» (http://rock.aplus.by).

Інфармацыйныя партнэры праекту – інтэрнэт-партал TUT.BY, сайт
грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» (http://budzma.org), слушны
музычны партал «Тузін гітоў» (http://music.fromby.net), «Цэнтр Жывога
Року» (http://morok.ru), моладзевы праект «Твой стыль»
(http://www.t-styl.info), ініцыятыва «Студфармат»
(http://studfarmat.org) і інш.

«Фан-клюб беларускай музыкі» – моладзевая ініцыятыва, якая мае на мэце
дапамагаць музыкам і папулярызаваць айчынную музыку. Стаць сябрам
фан-клюба вельмі проста. Для гэтага трэба проста даслаць ліст на
e-mail: fanclubbudzma@gmail.com. Калі Вы маеце нейкую задуму, сябры
суполкі дапамогуць яе рэалізаваць.

No comments:

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска