панядзелак, 18 студзеня 2010 г.

Невядомая гісторыя. Заходняя Беларусь: 1921 – 1954 гг.


 

Месца злачынства - Навагарадок

 

Наваградзкі фільтрацыйна-разьмеркавальны лягер НКУС быў створаны ў лліпні1944 г. У 1947 годзе ён, як і ўсе падобныя ўстановы, спыніў сваё існаваньне.

Лягер месьціўся ў цэнтры гораду (зараз на гэтым месцы знаходзіцца будынак Наваградзкага ГРАУС. Зьвесткі аб камэнданце лягеру невядомыя. Ахову лягеру зьдзяйсьняў 3-ці стралковы батальён 287-га стралковага паўку НКУС СССР. «Кантынгент» лягеру складалі беларускія грамадзяне, віна якіх палягала ў тым, што яны змагаліся за незалежнасьць Беларусі, выкарыстоўваючы нацысцкую акупацыю.

Існаваньне Наваградзкага лягеру, праўда пра які, як і пра іншыя, схаваная ў архівах КДБ, пацьвярджаецца праз шэраг дакумэнтальных крыніцаў:

 

1.               Успаміны саміх вязьняў. Вось што, напрыклад, распавядае адзін зь іх, сп. Кантор Гірш: «Мы выйшлі на Магілеўскую шашу і пабачылі:: нашыя войскі (савецкія) рухаліся на Менск. Добраахвотнікамі ў войска нас ня ўзялі, прапанаваўшы ехаць у ваенкамат. На падарожнай машыне мы даехалі да Смалявічаў. Зайшлі ў райкам партыі, сказалі, што зьбеглі з Трасьцянецкага лягеру. Сакратар сказаў, што гэтага ня можа быць: там усіх растралялі і спалілі, зьбегчы было немагчыма. Больш з намі ня пажадалі размаўляць. Вывялі на двор і паставілі да сьцяны. Нас распранулі, адабралі пінжакі, абутак, пакінулі басанож у лёгкіх кашулях. Так мы патрапілі ў савецкую турму – але за што?

          Праз некалькі дзён нас вывелі на двор. Там ляжалі і стаялі некалькі тысяч былых паліцэйскіх. Калі ўсіх пашыхтавалі, абвясьцілі:

 - Крок налева ці направа з калёны лічыцца ўцёкам.

 

          Шмат дзён калёну гналі на захад. Нікога ня кармілі. Нарэшце мы дацягнуліся на Наваградку». (крыніца - Армія Краёва на Беларусі. ст. 217. http://www.jivebelarus.net/history/new-history/army-krayova-part-01.html)

 

2.     Дысьлякацыя ў Наваградку канвойнага батальёну войскаў НКУС СССР, дысьлякацыяй у навакольлі, напрыклад ля г.п. Любча, што ў 25 км. ад Наваградку 265 мотастралковага паўку апэратыўных войскаў НКУС СССР, дысьлякацыяй на тэрыторыі Дзятлаўскага і Казлоўшчынскага раёнаў   58-й стралковай дывізіі УВ НКУС СССР. Навошта трымалі адборныя дывізіі НКУС у вобласьці летам 1944 году? Можа быць толькі адзін адказ – дзеля зачысткі тэрыторыі.

 

3. Сьведчаньнямі жыхароў Наваградку якія нават сёньня, праз некалькі дзесяцігодзьдзяў, баяцца казаць праўду, а калі дуць на шчырую размову, то толькі па атрыманьні гарантыяў поўнае ананімнасьці. «У 1944 годзе, - паведаў страшную праўду адзін зь мясцовых жыхароў, - мне было 6 год. Наша сям'я перабралася ў Навагарадок у жніўні 44-га году з Дзятлаўскага раёну. З расповедаў бацькі мне вядома, што у цэнтры гораду, дзе зараз знаходзіцца мясцовы адзел міліцыі, знаходзіўся лягер, абнесены некалькімі радамі калючага дроту і вышкамі з кулямётчыкамі. Праз браму гэтага лягеру, які ахоўвалі войскі НКУС, ўвайшло шмат тысяч людзей, - настаўнікі, дактары, журналісты, жаўнеры і афіцэры БКА і паліцыі, а выйшлі адзінкі. Увесь ліпень і жнівень і цэлую восень туды гналі людзей гуртамі ад 300 да 1000 чалавек і больш. Было шмат жанчын і дзяцей. Па горадзе пайшлі чуткі, што жывымі адтуль нікога ня выпускаюць. Кожную ноч зь лягеру даносіліся крыкі катаваных: «ратуйце», «дапамажыце», «за што б'еце», «паміраю».

 

Пытаньне: колькі вязьняў трымаліся ў Наваградзкім лягеры?

Адказ:: па словах старых, больш за 35 тыс. беларусаў, але я думаю, што нашмат болей.

Пытаньне: што вам вядома пра далейшы лёс вязьняў лягеру?

Адказ: іх усіх растралялі.

Пытаньне: у якім месцы адбываліся расстрэлы беларускіх грамадзян?

Адказ: Мне вядома тры такіх месца: адно пры ўезьдзе ў горад, дзе стаяць помнікі ахвярам нацызму, там ляжыць каля 18 тыс. чалавек, у другім – больш за 10 тысяч, астатніяу трэцім месцы, якое я гатовы паказаць.

Пытаньне: Вы ведаеце толькі пра тры месцы масавых забойстваў беларусаў войскамі НКУС СССР, ці вам вядомыя іншыя месцы, дзе таксама адбываліся расстрэлы?

Адказ: Расправы адбываліся ў глухіх, аддаленых і недасяжных месцах Наваградзкага і Дзятлаўскага раёнаў. (крыніца  - НА РБ. Ф. 4683, оп. 3, д. 971, л. 293-318.)

 

У 2003 годзе ў Менску быў выдадзены даведнік «Лягеры савецкіх ваеннапалонных у Беларусі (1941-1944)». У згаданы даведнік увайшлі зьвесткі пра лягеры, «зьвесткі аб якіх захаваліся ў архіўных дакумэнтах, сабраных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, абласных і дзяржаўных занальных архівах, Дзяржаўным архіве Расейская фэдэрацыі, Бундесархіве (Фэдэральным архіве) Германіі». (крыніца - Беларусь пад нямецкай акупацыяй. С. 97). Пра Наваградзкі лягер савецкіх ваеннапалонных, у якім, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, загінула 24 тыс. Байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, ня сказана нічога.

У 2003 годзе навуковым супрацоўнікам Наваградзкага краязнаўчага музэю стала вядома пра адно з трох пахаваньняў, дзе, згодна з расказамі мясцовых жыхароў, спачываюць больш за 6 тыс. Беларускіх грамадзян. Няма сумневу ў тым, што гэтае пахаваньне – адна з братніх магілаў, дзе ляжаць вязьні Наваградзкага лягеру, забітыя савецкімі спэцслужбамі ў пасьляваенны час.*

          Калі афіцыйныя ўлады пачнуць сьцьвярджаць, што лягеру НКУС не было і быць не магло, бо лета 1944-га году прынесла свабоду і незалежнасьць для Беларусі, а масавыя пахаваньні – ахвяры фашысцкай адвольнасьці, таму аўтары дасьледаваньня памыляюцца, прапаную вельмі простае выйсьце – адкрыць архівы КДБ і паказаць грамадзянам Беларусі і ўсяму сьвету, што адбывалася на вызваленых землях. А калі архівы адкрываць "нельга", то патлумачыць, чаму. Лёгіка ўладаў цалкам зразумелая – ім не патрэбныя яшчэ адны Курапаты, бо гэта "зачарняе гераічнае мінулае". Сучасныя рэпрэсіі таксама выразна паказваюць, якая спадчына зараз у пашане.

 

* Дакументальныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што лягеры, падобныя на Наваградзкі, дзейнічалі у 1944-1947 гг. І ў іншых раёнах Баранавіцкай вобласьці. Напрыклад, у Калдычэва – на базе нацысцкага канцлягеру. Вядомыя дадзеныя асобаў, што зьбеглі з Калдычэўскага лягеру напярэдадні расстрэлу. Гэта адбылося пасьля ліпеню 1944 г., - то-бок калі вобласьць ужо знаходзілася пад савецкім ваенным кіраваньнем. Ёсьць зьвесткі пра лягер у п. Лясны, створаны на базе нямецкага Шталагу, таксама – у Ваўкавыску. //Гл.: Лепко Е. Есть у города слава гордая. Слоним. 2002. с.32.//

 


 

Сяргей Чарнавокі, па кнізе Аляксандра Татаранкі "Недазволеная памяць". Пераклад уласны.



*



No comments:

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска