панядзелак, 27 снежня 2010 г.

Адкрыты ліст Лукашэнку А.Р.

Адкрыты ліст
грамадзяніну Рэспублікі Беларусь
А.Р. Лукашэнку
Менск, вул. К.Маркса, 38

незалежным медыям

міжнародным медыям



Грамадзянін Аляксандр Лукашэнка,

Напэўна табе ужо зразумела, што твой тэрмін фактычнага кіраваньня краінаю хутка сканчаецца. За гэты кароткі час табе лепей не рабіць далейшых памылак, але паспрабаваць выправіць тое, што ужо зьдзейснена. Пасьля шматгадовага хістаньня ў супрацьлеглыя бакі, непрыхаванага рабаўніцтва і гвалту, хлусьні і абразаў, табе трэба нарэшце зрабіць адзіны найважнейшы крок у жыцьці - павярнуцца да Дабра і Праўды, Міласэрнасьці і Любові, успомніць пра тое, што ты таксама маеш сэрца і душу, шчыра папрасіць прабачэньня ва ўсіх і кожнага, хто жыў, жыве і будзе жыць на Беларускай зямлі, за зьдзек над памяцьцю продкаў, згвалтаванае жыцьцё сучаснікаў, і тую нядобрую спадчыну, што ты пакідаеш нашчадкам.

Зараз ты губляеш апошні шанец ня толькі захаваць аблічча, але і атрымаць прызнаньне сябе як чалавека, роўнага зь іншымі, з тымі, хто мае права вызначаць жыцьцё і лёс народаў. І ня трэба казаць пра правакацыі, бо ты сам аддаў загад на гэты зьвярыны гвалт. Хвост не павінен матляць сабакам, а мець настолькі многа хвастоў тым больш шкодна і небяспечна.

Зараз уратаваць цябе можа толькі беларускі народ, якім ты пагарджаў увесь час, які мае Веру, што ты не разумееш, мае Несьмяротны Дух, здольны ствараць, захоўваць і памнажаць створанае. Я зрабіў выбар і прымаю за яго адказнасьць. Гэта мой Выбар, які ты затаптаў ў крывавы сьнег, але ня зьнішчыў і нават узмацніў.

Калі табе даруюць тыя, хто зараз кінуты ў засьценкі на зьдзек і катаваньне, то я таксама дарую твае грахі і бязьмежныя памылкі. Гэта вельмі няпроста, і ў цябе няшмат часу, але трэба вызначыцца зараз, другога шанцу ўжо ня будзе. Ты не баішся толькі мёртвых, але менавіта ад іх найцяжэй атрымаць прабачэньне.

Я зараз не кажу пра тое, за каго я галасаваў на выбарах, каб ты зразумеў, што ўсе мае кандыдаты аднолькава годныя і вартыя павагі, і ўсе павінны быць вольнымі. У цябе на гэта ёсьць адзін тыдзень. З пачатку наступнага году адлік пойдзе на дні, і праз год мы ўжо ня будзем слухаць твае хлусьлівыя тэлевізійныя віншаваньні.

Ты ўжо скончыў сваю адзіную вартую справу - пераканаў усіх, што такі бруд больш ніколі не павінен уздымацца на самы верх, таму можаш развітацца і сыйсьці, захаваўшы хаця б якую драбніцу годнасьці.

Праз 270 дзён пачнецца праца новых расейскіх трубаправодаў, і цябе пакінуць твае апошнія хаўрусьнікі. Але сьвет ніколі не даруе табе пачварны гвалт, а таксама гандаль зброяй і наркотыкамі, што нясе сьмерць і пакуты невінаватым людзям.

Не губляй свой апошні шанец.

На гэтым развітваюся,

Народ Беларусі.


No comments:

Blog Archive

Новая Европа

Карикатуры Владимира Чуглазова

Народная Воля

Все новости "Белорусского Партизана"

Народныя навіны Віцебска